Жыхарка Любанскага раёна "заказала" сваю суперніцу

Мінскі абласны суд згадзіўся з пазіцыяй дзяржаўнага абвінаваўцы, прызнаўшы 36-гадовую жыхарку Любанскага раёна вінаватай у падрыхтоўцы да забойствам па найму, і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе 10,5 гадоў пазбаўлення волі. У кастрычніку 2008 г., западозрыўшы мужа ў здрадзе, жанчына з рэўнасці схіліла знаёмага да забойства меркаванай суперніцы за 200 долараў і падрабязна апісала яму анкетныя дадзеныя, месца жыхарства і працы, знешнасць і шлях на працу. Пры гэтым па запатрабаванні "заказчыцы" твар ахвяры павінен быць знявечаны, а труп патоплены ў вадасховішчы. Ажыццявіць задуманае абвінавачаная не змагла, бо інфармацыя аб падрыхтоўцы забойства трапіла ў міліцыю.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі