Жонка Юрыя Чыжа падала на мужа ў суд
![Жонка Юрыя Чыжа падала на мужа ў суд](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/czyzh-2505.jpg.webp?itok=E7UMulZ3)
На бізнэсоўца Юрыя Чыжа, асноўнага ўладальніка групы кампаніяў "Трайпл", падала ў суд жонка. Як піша TUT.by, Святлана Чыж падала пазоў у Нагінскі гарадскі суд Маскоўскай вобласці аб падзеле часткі сумесна нажытай маёмасці.
Гаворка ідзе пра чатыры акцыях ЗАТ "Гандлёвы дом "БелАЗ", якія складаюць 4% статутнага капіталу. Намінальны кошт кожнай акцыі — 30 тысяч расійскіх рублёў. У сваім пазове Святлана пазначыла, што акцыі былі ў іх сумеснай з мужам уласнасці. Аднак у лістападзе 2018 года Юрый Чыж прадаў іх ААТ "БелАЗ" за намінальны кошт (агулам за 120 тысяч расійскіх рублёў).