Жарт пра "смерць" мэра выклікаў скандал у Неапалі

Жарт маладых прыхільнікаў былога італьянскага прэм'ер-міністра Сільвіё Берлусконі выклікаў палітычны скандал. У аўторак раніцай на многіх будынках у цэнтры Неапаля з'явіліся традыцыйныя для Італіі жалобныя аб'явы. У іх паведамлялася: "Ва ўзросце 45 гадоў ад нас пайшоў былы следчы, мэр Неапаля Луіджы Дэ Маджыстрыс. Пра гэта з жалем паведамляюць жонка, браты, сёстры, пляменнікі і сваякі. Пахаванне адбудзецца 1 красавіка ў 10.30 раніцы ў Палаца Сан Джакома".



Як паведамляе РІА "Новости", такі жарт выклікаў абурэнне ў шматлікіх прыхільнікаў Луіджы Дэ Маджыстрыса, які праславіўся ў Італіі бескампраміснай барацьбой з неапалітанскай мафіяй і палітычнай карупцыяй. Яны лічаць, што гэта была акцыя запалохвання. Мэр Неапаля таксама такой думкі. Ён адзначыў, што не скардзіцца на здароўе ды верыць, што такія аб'явы толькі працягваюць жыццё.
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі