Жанчына спрабавала ўцячы ад кантралёраў і выпала з тралейбуса

Як паведамляе сайт delfi.lv, высветлілася, што жанчына заходзіла ў тралейбус на прыпынку, калі заўважыла ў салоне кантралёраў. Яна развярнулася і паспрабавала скокнуць у дзверы, але нагу заціснула дзвярыма. Некалькі метраў жанчыну працягнула за тралейбусам.


Пацярпелая адмовілася ад медычнай дапамогі і не выказала ніякіх прэтэнзій прадпрыемству грамадскага транспарту. Аднак па факце праводзіцца расследаванне.

Маці, уцякаючы ад кантралёраў, пакінула ў тралейбусе 3-гадовую дачку

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі