Вы тут

Жахі, фантастыка і "Прыгода Какашкі": адгадайце, які дэпутат гэта напісаў

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

Як і бацька, які піша вершы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч займаецца літаратурай. У найбліжэйшай будучыні ён збіраецца выдаць кнігу апавяданняў. 

“Я апавяданні пішу — жахаў, фантастычныя, — распавёў Еўрарадыё Гайдукевіч. — Увосень збіраюся іх апублікаваць. Я раней саромеўся, але даў пачытаць сябрам, і тыя сказалі, маўляў, не саромейся — добра".

Дэпутат успамінае, што цікавасць да пісьменніцтва з'явілася ў яго ў 16 гадоў. Натхняўся ён Стывенам Кінгам — прачытаў яго кнігі ўсе да адной.

"А ведаеце, якое апавяданне напісаў у акадэміі МУС? — ці то жартам, ці то ўсур'ёз працягвае Гайдукевіч. — "Прыгода Какашкі"! Гэта быў хіт... гумарыстычны. Рэальна — прыгоды! Выдаць? Не ведаю, хто выдасць... Хоць можна. Тыпу коміксаў, тыпу царства там было цэлае! Ну, цікава атрымалася".

А пра што пісаў бацька дэпутата? Сем гадоў таму экс-старшыня ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч выдаў зборнік сваіх юнацкіх вершаў "Маё жыццё — Беларусь".

Сяргей Гайдукевіч / Еўрарадыё

Вось, напрыклад, адзін з вершаў аўтара, ён называецца “Откровение”:

“О! боже и этой осенью
Узнал я счастливую быль,
Потом я ее… бросил!
Как выпитую бутыль!”

Але не адной літаратурай і партыяй жыве сямейства Гайдукевічаў.

“У мяне ёсць такі творчы пачатак, — кажа Гайдукевіч-малодшы. — І музыку я люблю. Я ўвесь час мару — не ведаю, як час знайсці, — зрабіць які-небудзь канцэрт. Я на фартэпіяна сем гадоў граў і спяваў. Люблю сімфа-метал, вось гэты вось стыль музыкі. Можа, не ўсе яго ведаюць і разумеюць, але мне ён падабаецца”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.