Зборная Беларусі выйграла хакейны "Кубак Палесся"
Зборная Беларусі ў чацвёрты раз стала пераможцам IV міжнароднага хакейнага турніра "Кубак Палесся", які прайшоў 5-8 лістапада ў Бабруйску і Жлобіне. У фінальным матчы беларусы пад кіраўніцтвам выконваючага абавязкі галоўнага трэнера Андрэя Гусава перамаглі нарвежцаў — 3:2 (1:1, 1:0, 1:1). У нашай каманды вызначыліся Аляксандр Жыдкіх, Яраслаў Чупрыс і Андрэй Стась, які закінуў пераможную шайбу на 59-й хвіліне, калі беларусы гулялі ў большасці.
У матчы за трэцяе месца Аўстрыя выйграла ў Францыі з лікам 5:2. Пятае месца — у зборнай Палесся, якая перамагла датчан — 4:2, паведамляе БелаПАН.
У матчы за трэцяе месца Аўстрыя выйграла ў Францыі з лікам 5:2. Пятае месца — у зборнай Палесся, якая перамагла датчан — 4:2, паведамляе БелаПАН.