Завялі справу на міліцыянта, на лецішчы якога працавалі падначаленыя

Крымінальная справа распачатая супраць былога начальніка Баранавіцкага аддзелу дэпартаменту аховы. Нядаўна падпалкоўнік быў звольнены за парушэнне службовай дысцыпліны.
Афіцэр прыцягваў падначаленых у працоўны час працаваць на сваім лецішчы, а таксама на лецішчах сваіх сваякоў. Справа адкрытая за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, вядзе яе следчы па найважнейшых справах пракуратуры Брэсцкай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі