Заўзятары Вікторыі Азаранка турбуюцца: спартсменка страшэнна схуднела

Заўзятары Вікторыі Азаранка турбуюцца: спартсменка страшэнна схуднела

Фанаты знакамітай тэнісісткі Вікторыі Азаранка занепакоеныя: спартсменка страшэнна схуднела і выглядае нездаровай. У суботу новае фота Вікторыі з’явілася ў фан-групе сацыяльнай сеткі Вконтакте і прыхільнікі звярнулі ўвагу на змены ў знешнім выглядзе экс-першай ракеткі свету.

Адны каментатары кажуць, што Азаранка “перастаралася”, іншыя — што яна схуднела не ад добрага жыцця, “на нервах так бывае”.

Вікторыя Азаранка цяпер знаходзіцца ў ЗША і чакае суда, які павінен вырашыць пытанне аб апякунстве над яе сынам Леа. Спартсменка судзіцца з былым бойфрэндам Білі Макігам, бацькам хлопчыка. З-за гэтых праблемаў Азаранка не выходзіць на корты з сярэдзіны ліпеня.
 

Заўзятары Вікторыі Азаранка турбуюцца: спартсменка страшэнна схуднела

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі