Затрыманыя падазраваныя ў дзёрзкім нападзе на ювелірную краму "Яхант"

Затрыманыя падазраваныя ў дзёрзкім нападзе на ювелірную краму "Яхант"

У МУС паведамілі пра затрыманне двух падазраваных у дзёрзкім нападзе на мінскую ювелірную краму "Яхант". Здарэнне адбылося 17 жніўня. Зламыснікі распылілі ў памяшканні крамы пярцовы газ (наведнікаў у той момант не было). Аднаму прадаўцу яны звязалі рукі пластыкавай сцяжкай, а іншаму надзелі кайданкі. З вітрыны рабаўнікі забралі ўсе каштоўнасці і ўцяклі. Страты крамы склалі больш за мільён рублёў.

Падазраваныя былі затрыманыя 3 верасня. У іх кватэрах правялі ператрусы, знайшлі пластыкавую сцяжку, падобную да той, якой карысталіся падчас нападу. Частку скрадзенага знайшлі ў схованцы па месцы жыхарства сваяка аднаго з падазраваных.

Правяраецца датычнасць затрыманых да яшчэ як мінімум трох нападаў на прыватныя дамы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі