Затрыманы за напад на банк у Магілёве не дае паказанняў

Затрыманы за напад на банк у Магілёве не дае паказанняў

Затрыманы за напад на банк у Магілёве не дае паказанняў. Тым не менш расследаванне збіраюцца скончыць “у дастаткова кароткі тэрмін”, заявіў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч. У чацвер ён наведаў Магілёў і паразмаўляў з журналістамі. Паводле яго слоў, складанасцяў з расследаваннем гучнай справы няма.

У адносінах затрыманага распачалі яшчэ адну крымінальную справу. Да абвінавачання ў “захопе закладнікаў” дадаўся “разбой”. Цяпер следства чакае вынікаў экспертызы па пісталеце — ці быў ён баявы, ці не. Ад гэтага будзе залежыць, ці “будзе яшчэ якая-небудзь іншая кваліфікацыя”.

Як інфармавала Еўрарадыё, напад на аддзяленне “Беларусбанку” ў Магілёве адбыўся 20 лістапада. Мужчына ў масцы з пісталетам узяў у закладнікі работнікаў банку і кліентаў (агулам — 14 чалавек). Аднак у выніку яго затрымалі, паранілі пры гэтым у нагу. Ніхто з закладнікаў не пацярпеў. Высветлілася, што зламыснік — 28-гадовы грамадзянін Расіі, які нядаўна атрымаў від на жыхарства ў нашай краіне і жыў у Магілёве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі