Затрыманы падазраваны ў забойстве 19-гадовай дзяўчыны ў Кіраўскім раёне

Затрыманы падазраваны ў забойстве 19-гадовай дзяўчыны ў Кіраўскім раёне

Затрыманы падазраваны ў забойстве 19-гадовай Анастасіі Талыш у Кіраўскім раёне. Ім аказаўся 17-гадовы юнак, які вучыўся з дзяўчынай у адной групе ў Жыліцкім каледжы. Прычынай забойства магла стаць сварка, інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Высветлілася, што 29 траўня Талыш вярталася дахаты ў вёску пасля заняткаў. Яна выйшла з аўтобуса на прыпынку. Неўзабаве сустрэла аднагрупніка, з якім адбылася сварка, у выніку якой хлопец нанёс Анастасіі Талыш пашкоджанні, несумяшчальныя з жыццём. Яе цела ён схаваў у кустах каля свайго прысядзібнага ўчастка. Там яго і знайшлі 6 чэрвеня.

Затрыманы прызнаўся, што завалодаў грашыма і мабільным тэлефонам дзяўчыны. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа па артыкуле "забойства". Прызначаныя экспертызы. У бліжэйшы час хлопца могуць узяць пад варту.

Затрыманы падазраваны ў забойстве 19-гадовай дзяўчыны ў Кіраўскім раёне

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі