Затрыманы бацька Ксеніі Сітнік

Затрыманы бацька Ксеніі Сітнік

Затрыманы бацька Ксеніі Сітнік, пераможцы дзіцячага “Еўрабачання” ў 2005 годзе (гл. відэа). Міхаіл Сітнік — адзін з кіраўнікоў кампаніі “ИмобиленИнвест”, якая займаецца будаўніцтвам. Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК выявілі шэраг парушэнняў. Гэта — факты крадзяжоў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі падчас будаўніцтва і рэалізацыя нежылых памяшканняў фізкультурна-аздараўленчага комплексу, які ўзводзіцца на скрыжаванні вуліц Рафіева і Бялецкага ў Мінску. Адны і тыя ж памяшканні прадаваліся розным асобам па некалькі разоў. Праектная плошча склала каля 5 тысяч квадратных метраў, а дамоў на рэалізацыю нежылых памяшканняў заключылі на агульную плошчу 7,3 тысячы квадратных метраў, інфармуе партал tut.by.

У адносінах двух службовых асоб кампаніі распачалі крымінальныя справы, артыкул — “Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі”. З іх затрыманы (на мінулым тыдні) толькі Сітнік. Страты ацэньваюцца на суму каля 900 тысяч рублёў (каля 450 тысяч долараў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі