Затрымалі жонку палітвязня, маленькую дачку перадалі ў дзіцячы шпіталь

Таццяна Пыцько / baj.by
Таццяна Пыцько / baj.by

Затрымалі Таццяну Пыцько, жонку палітзняволенага віцебскага відэааператара Вячаслава Лазарава. Затрыманне адбылося ўвечары 6 чэрвеня. Жанчына дагэтуль знаходзіцца пад вартай. Дачку Таццяны і Вячаслава, якой днямі споўніўся год і адзін месяц, накіравалі на ўтрыманне ў дзіцячы шпіталь — так робіцца ў тых выпадках, калі ў дзіцяці няма побач блізкіх сваякоў ці апекуноў, паведамляе baj.by.

Праваабаронцы мяркуюць, што затрыманне адбылося ў межах крымінальнай справы. Але пакуль немагчыма сказаць, ці затрыманая Таццяна Пыцько паводле той самай справы, якая тычыцца яе мужа. 

Вячаслава Лазарава вінавацяць у "спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці" — за сувязь з недзяржаўным СМІ, прызнаным у Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем". Ужо 4 месяцы яго трымаюць ў віцебскім СІЗА. Ён прызнаны палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі