ГУБАЗіК затрымаў адміністратара тэлеграм-канала "Па-беларуску", паведамляюць праваабаронцы.
У праўладным тг-канале з'явілася відэа з затрыманым. Ён кажа, быццам удзельнічаў "у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах не меней за пяць разоў".
Хлопец працуе праграмістам у ААТ "Люксофт". Сілавікі прымусілі яго назваць заробак.
Дома ў затрыманага знайшлі нацыянальны сцяг, герб "Пагоня" ды іншыя рэчы з нацыянальнай сімволікай. Асобную ўвагу сілавікі звярнулі на наяўнасць карты паляка — яе паказалі ў відэа.
Тг-канал "Па-беларуску" публікуе жарты і мемы па-беларуску. Сілавікі заяўляюць, што на канале прасоўваліся "лацінка і нянавісць да рускамоўнай сацыякультурнай прасторы".