Затрымалі таксіста, які ў 2020-м дапамагаў пратэстоўцам

Віталь Шавураў / vk.com

Віталь Шавураў / vk.com

Затрымалі таксіста, які ў 2020-м дапамагаў пратэстоўцам. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах і ў "няправільных паводзінах" з кліентам-міліцыянерам (адмовіўся везці жанчыну — лейтэнанта міліцыі). Распачатыя крымінальныя справы. Відэа з таксістам з'явілася ў адным з тг-каналаў сілавікоў.

Як піша "Наша ніва", затрыманы — гэта 50-гадовы Віталь Шавураў з Мастоў на Гродзеншчыне. У таксі ён працаваў у апошнія гады. 

Пасля затрымання ў тэлефоне мужчыны нібыта знайшлі фота з пратэстаў 2020-га. Таксама ён кажа на відэа, што вывозіў дэманстрантаў на ўласным аўто, каб выратаваць іх ад затрымання сілавікамі, а таксама перакрываў машынай рух.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі