Затрымалі актывіста, які ўдзельнічаў у “Маршы абураных беларусаў”

Затрымалі актывіста, які ўдзельнічаў у “Маршы абураных беларусаў”

У Мінску затрымалі актывіста Моладзі БНФ Дзмітрыя Сільчанку, які ўдзельнічаў у “Маршы абураных беларусаў”. Як паведамляе Радыё Свабода, затрыманне адбылося позна ўвечары 27 кастрычніка на месцы працы актывіста. Сільчанка ўвечары знаходзіўся на сваім працоўным месцы ў адной з прыватных арганізацый Мінску, дзе ў яго было начное дзяжурства.

Каля 22-й гадзіны яму патэлефанаваў участковы і сказаў, што хлопца “выклікаюць на размову”. Сільчанка папрасіў, каб яму даслалі афіцыйную позву.

Праз гадзіну, прыкладна каля 23.00, да Сільчанкі прыехалі на працу супрацоўнікі міліцыі. Затрыманы паспеў сказаць па тэлефоне сваёй сяброўцы, што яго даставілі ў РУУС Мінскага раёна, дзе склалі пратакол па артыкуле 23.34 (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў) за ўдзел у акцыі 21 кастрычніка.

Суд над Дзмітрыем Сільчанкам адбудзецца ў панядзелак, 30 кастрычніка.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі