Заняткі ў мінскіх школах будуць пачынацца ў 8.30 або ў 9.00

Заняткі ў мінскіх школах будуць пачынацца ў 8.30 або ў 9.00

Мінскія школы вызначыліся з пачаткам заняткаў у новым навучальным годзе, перадае БЕЛТА са спасылкай на камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама.

У школах, якія працуюць у адну змену, пачатак заняткаў будзе а 9-й, у школах з дзвюма зменамі — у 8.30. Паведамляецца, што гэтая пытанне абмяркоўвалася з бацькоўскай грамадскасцю, вывучалася меркаванне саміх вучняў і бацькоў.

У новым навучальным годзе ў Мінску будуць працаваць 242 установы агульнай сярэдняй адукацыі. 1 верасня адкрыецца новая сярэдняя школа №141 у мікрараёне Дамброўка — на 1020 месцаў з басейнам.

Сёлета ў школы, ліцэі і гімназіі сталіцы прыйдзе амаль на 7000 вучняў больш, чым летась. Адкрыецца больш за 840 першых класаў, дзе будуць навучацца больш за 22 тысячы дзяцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі