Залева затапіла вуліцы Баранавічаў
![Патоп у Баранавічах](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/baranki-0207-1_1.jpg.webp?itok=PqAXrShc)
Патоп у Баранавічах / bar24.by
Залева, якая абрынулася на Баранавічы ўвечары 1 ліпеня, затапіла гарадскія вуліцы. Як піша гарадскі блог bar24.by. ліўневая каналізацыя не справілася з адводам вады.
Паводле звестак метэаслужбаў, 1 ліпеня ў Баранавічах з 9:00 да 21:00 выпала 17 мм ападкаў. Жыхары горада публікавалі ў сацсетках фота і відэа затопленых вуліц.
Паведамляецца, што затапіла вуліцы Брэсцкую, Камуністычную, Лісіна, Кааператыўную, Чарнышэўскага (ля гарадскога рынку), Леніна (у некалькіх месцах), 50 гадоў ВЛКСМ (каля гаражнага масіва).
У аўтамабільных чатах горада з'явілася шмат абвестак пра знойдзеныя і згубленыя аўтамабільныя нумары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.