Залаты медаліст Раўбічаў прамахнуўся чатыры разы

Залаты медаліст Раўбічаў прамахнуўся чатыры разы

27 лютага на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне ў Раўбічах прайшла змяшаная эстафета. 

Першае месца заняла зборная Украіны з вынікам 1 гадзіна 11 хвілінаў 32,1 секунды. Срэбра заваявала каманда Расіі (адставанне ад лідараў — 32,2 секунды), а на трэцім месцы апынулася  зборная Нарвегіі (адставанне 33,7 секунды).

Зборная Беларусі прэтэндавала на золата. Дзінара Алімбекава, Ірына Крыўко і Антон Смольскі добра прайшлі свае этапы. Сяргей Бачарнікаў (які ўчора заваяваў залаты медаль у суперспрынце) на апошнюю стральбу прыйшоў лідарам. Тры мішэні ён закрыў, а з астатніх пяці стрэлаў пацэліў толькі адзін. Бачарнікаў адправіўшся на штрафны круг, што дазволіла расіянам і нарвежцам вырвацца наперад.

Пасял спаборніцтваў беларуская зборная заявіла, што трэнер нарвежскай каманды выштурхнуў Бачарнікава з трасы, піша TUT.by. У якасці сведкі заклікаецца прадстаўнік Расіі. У сувязі з гэтым беларуская каманда патрабуе дыскваліфікаваць вынік нарвежскай зборнай, якая заняла трэцяе месца.  

У пятніцу спаборніцтваў на чэмпіянаце Еўропы не будзе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі