Закон аб паралельным імпарце ў Беларусі можа з'явіцца да канца года

Закон аб паралельным імпарце ў Беларусі можа з'явіцца да канца года

Закон аб паралельным імпарце ў Беларусі можа з'явіцца да канца года. Пра гэта заявіў міністр атыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў. Паводле яго слоў, законапраект знаходзіцца на ўзгадненні ва ўрадзе, з іншымі зацікаўленымі бакамі ён ужо ўзгоднены.

"Прыняцце дакумента спросціць імпарт тавараў, якія забароненыя да ўвозу па санкцыйных прычынах у нашу краіну",цытуе словы Багданава БЕЛТА.

У Расіі закон аб паралельным імпарце пачаў дзейнічаць летам 2022-га. Прычына тая ж — заходнія санкцыі. Закон абараняе расійскі бізнес ад адказнасці, калі праваўладальнік вырашыць, што яго правы парушаныя, і падасць у суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі