Вы тут

Зняволеным у СІЗА пачалі рабіць прышчэпкі ад каранавіруса

Зняволеных у калоніях пачалі вакцынаваць раней / БЕЛТА​​

У зняволеных у следчых ізалятарах (СІЗА) з'явілася магчымасць вакцынавацца супраць COVID-19, напісала Адар'я Гуштын, жонка журналіста і палітвязня Ягора Марціновіча.

"Пачалі рабіць прышчэпкі ад COVID у СІЗА (у калоніях рабілі яшчэ раней) — кітайскую або расійскую", — піша яна.

Гуштын звяртаецца да родных зняволеных, просіць іх расказаць пра такую магчымасць блізкім, якія апынуліся ў СІЗА. На яе думку, "знаходзячыся ў такім вялікім калектыве, абавязкова рабіць прышчэпку". Яна спасылаецца на свае назіранні: "Тыя, хто прайшоў Акрэсціна са "Спутником", не падчапілі вірус".

Галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча і яшчэ трох супрацоўнікаў выдання затрымалі 8 ліпеня па падазрэнні ў "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 КК РБ), аднак абвінавачанне было высталенае па ч. 2 ст. 216 Крымінальнага кодэкса ("Нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет раскрадання"). Прэтэнзія заключаецца ў тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання аплачваліся не па тых тарыфах.

Пазней дваіх — галоўнага рэдактара "Нашай гісторыі" Андрэя Дынько і бухгалтарку выдання Вольгу Раковіч — адпусцілі. А Марціновіча і кіраўніка аддзела маркетынгу і рэкламы Андрэя Скурко перавялі ў СІЗА №1 па вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.