Вы тут

"Наша ніва": Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко выставілі абвінавачванні

Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко / @radiosvaboda

Нашаніўцам Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко выставілі абвінавачванні. 28 ліпеня скончыліся 10 сутак з моманту іх паўторнага затрымання. На волю палітвязні не выйшлі, яны застаюцца ў СІЗА № 1 у Мінску, піша @nashaniva.

Атрымліваецца, што Марціновічу і Скурко выставілі абвінавачванне па артыкуле "нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання групай асобаў" (ч. 2 арт. 216 КК). Вядома, што следства мае прэтэнзіі да аплаты за камунальныя паслугі памяшкання. Яна была па тарыфах для фізічных асобаў, а трэба было плаціць па тарыфах для юрыдычных асобаў. Следчыя налічылі, што прадпрыемству "Мінэнэрга" былі нанесены страты ў памеры 3,5 тысячы рублёў (само прадпрыемства з прэтэнзіямі не звярталася).

Андрэй Скурко хворы на дыябет, у следчым ізалятары ён трапіў у медчастку — выявіліся праблемы з лёгкімі.

Нашаніўцы былі затрыманыя 8 ліпеня. Пазней следчыя выпусцілі бухгалтарку Вольгу Раковіч і галоўнага рэдактара часопіса "Наша гісторыя" Андрэя Дынько. За кратамі застаюцца галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч і кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу выдання Андрэй Скурко.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.