Загінула не менш за 100 мабілізаваных у Расіі

Мабілізаваныя ў Расіі / kommersant.ru
Мабілізаваныя ў Расіі / kommersant.ru

З пачатку мабілізацыі ў Расіі (з 21 верасня) загінула не менш за 100 мабілізаваных. І гэта толькі афіцыйна пацверджаныя выпадкі, піша "Новая газета Европа".

Найбольшыя страты ў жыхароў Урала: 24 загінулых з Свярдлоўскай вобласці, 13 — з Чалябінскай і 2 — з Курганскай. У некаторых выпадках мужчыны пражылі пасля мабілізацыі 9-10 дзён. Пры гэтым пятая частка з іх (23 чалавекі) нават не даехала да фронту: мабілізаваныя гінулі падчас боек, прычынамі смерці называліся алкаголь, наркотыкі, суіцыды і няшчасныя выпадкі.

Выданне адзначае, што рэальная лічба загінулых мабілізаваных істотна вышэй за яго ацэнкі.

Украінскія крыніцы неаднаразова паведамлялі пра шматлікіх расійскіх мабілізаваных, якія ўжо трапілі ў палон. Дакладнай лічбы няма.

Напярэдадні ў Расіі было аб'яўлена пра заканчэнне "частковай мабілізацыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі