За здымкі міліцыянтаў на тэлефон мужчыну прымусілі выбачацца на камеру

За здымкі міліцыянтаў на тэлефон мужчыну прымусілі выбачацца на камеру

Сайт МУС апублікаваў відэапрызнанне 32-гадовага жахара Маладзечна, які 3 ліпеня “аказаў непадпарадкаванне законным дзеянням міліцыі”. Паводле ведамства, мужчына падазраваўся ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, і міліцыянты зрабілі яму заўвагу. Ён нібыта стаў паводзіць сябе задзірліва, “здымаў тое, што адбываецца на тэлефон”. 

Маладзечанец прызнаў віну і папрасіў прабачэння за свае дзеянні. Свае паводзіны ён патлумачыў ўласнай “дурасцю”, а прычынай ўчынку назваў жаданне “хайпануться ў телеграме”. На відэапрызнанні, запісанным ў пастарунку міліцыі, мужчына ледзь не плача. Відавочна, што ён вельмі напужаны.  

На сайце МУС удакладняецца, што затрыманы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і аштрафаваны на 270 рублёў.

Верагодна, што рэч ідзе пра Аляксандра Новіка, якога 3 ліпеня затрымалі пры спробе зрабіць здымак машыны з АМАПам. Супадае і дзень затрымання, і артыкул, і памер штрафа ў 270 рублёў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі