За вываз прадметаў з Чарнобыльскай зоны ва Украіне цяпер могуць арыштаваць

Ва Украіне ўводзіцца крымінальная адказнасць за парушэнне правілаў радыяцыйнай бяспекі ў Чарнобыльскай зоне. Пра гэта са спасылкай на міністра па надзвычайных сітуацыях Нестар Шуфрыча піша РИА “Новости”. За вываз любых прадметаў, не залежна ад таго, з'яўляюцца яны “забруджанымі” ці не, без адпаведных дазволаў прадугледжаная крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў. У выпадку, калі чалавек набыў прадметы, ведаючы, што яны з Чарнобыльскай зоны, для далейшага гандлю імі, ён рызыкуе пазбавіцца волі на тэрмін да чатырох гадоў.

У выпадку, калі гэтыя дзеянні ўтрымлівалі пагрозу жыццю або прывялі да пагаршэння здароўя грамадзян, пакаранне павялічваецца да сямі гадоў. Калі ж прадметы з Чарнобыльскай зоны сталі сродкам наўмыснага забойства, гэта карацца ў адпаведнасці з тымі артыкуламі Крымінальнага кодэкса, па якіх караецца забойства.

Раней за парушэнне правілаў радыяцыйнай бяспекі прадугледжвалася толькі адміністрацыйная адказнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі