За вечар 14 ліпеня ў Мінску затрымалі каля 200 чалавек

За вечар 14 ліпеня ў Мінску затрымалі каля 200 чалавек

Увечары 14 ліпеня ў Мінску падчас стыхійных вулічных пратэстаў было затрымана каля 200 чалавек, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". Поўны спіс можна паглядзець па спасылцы.

Міліцыя і амапаўцы затрымлівалі людзей каля плошчы Перамогі, каля Кастрычніцкай плошчы, на Нямізе, каля цырку і г.д. Ёсць звесткі, што пры затрыманні ўжывалі грубую фізічную сілу, людзей збівалі дубінкамі, нагамі і кулакамі.

Таксама затрыманні прайшлі ў Пружанах: пяцярых затрыманых адпусцілі, а двух пакінулі ў ІЧУ да суда. У Гомелі затрымалі як мінімум 13 чалавек, у тым ліку трох журналістаў. У Брэсце — 17 затрыманых. У Салігорску затрымалі Аляксандра Канановіча, які гуляў па цэнтральнай плошчы разам з жонкай і непаўналетнімі дзецьмі. Як мінімум чатыры затрыманні адбыліся ў Бабруйску. У Стоўбцах затрымалі Андрэя Букату — каардынатара ініцыятыўнай групы Сяргея Чэрачня. Гродзенца Уладзіміра Родчанку затрымалі, а пазней вызвалілі, аднак пакуль што не аддалі аўтамабіль, на якім ён ездзіў з бел-чырвона-белым сцягам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі