Вы тут

За тры дні ў Мінску чэрапна-мазгавыя траўмы атрымалі паўсотні дзяцей

Зімой у сталіцы / БЕЛТА

За тры дні ў Мінску лёгкія чэрапна-мазгавыя траўмы, пераломы, страсенні падчас катання з горак атрымалі паўсотні дзяцей. Частка іх была шпіталізавана. Як паведамляе minsknews.by, за выхадныя падчас катання на цюбінгу пацярпелі больш за 40 дзяцей, у панядзелак — 16 (з іх шпіталізавалі 6). Іх прывозілі ў Рэспубліканскі цэнтр дзіцячай хірургіі. Там мяркуюць, што, на жаль, паступленні будуць працягвацца.

А ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі штодня звяртаецца 5-6 чалавек з траўмамі пазваночніка, атрыманымі падчас катання на цюбінгу.

Зімой у сталіцы / minsknews.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.