Вы тут

За рэпост артыкула пра Ніну Багінскую жыхара Пружанаў аштрафавалі на 580 рублёў

Ніна Багінская на вулічнай акцыі ў Мінску / Еўрарадыё

25 лютага суд Пружанах аштрафаваў Алега Кулешу за распаўсюд інфармацыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, на 580 рублёў (20 базавых), піша TUT.by. 

Падставай стала публікацыя пра Ніну Багінскую, якую карыстальнік Bandana перапосціў у пружанскі чат з телеграм-канала, унесенага ў спіс экстрэмісцкіх.

Суд правёў па адміністратыўнай справе Кулешы пяць пасяджэнняў і палічыў яго віну даказанай.

Сам Кулеша не пагаджаецца з правапарушэннем.

Пратакол на яго склалі 30 снежня. Міліцыянты напісалі ў пратаколе, што Кулеша "з'яўляючыся актыўным карыстальнікам месенджара "Тэлеграм", пад нікам Bandana наўмысна распаўсюдзіў у Пружанскім чаце публікацыю з тэлеграм-канала, які ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх". Артыкул, які стаў падставай для адміністрацыйнай справы, быў прысечаны дню нараджэння Ніны Багінскай.

Кулеша заяўляе, што ён не карыстаецца нікам Bandana. Мужчына кажа, што на экспертызу ягоны мабільнік не забіралі, а ў матэрыялах справы ён не знайшоў тлумачэння, чаму менавіта яго лічаць карыстальнікам пад нікам Bandana.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.