За парадкам на мінскіх пляжах будзе сачыць дрон

За парадкам на мінскіх пляжах будзе сачыць дрон

За парадкам на мінскіх пляжах эколагам дапамагае сачыць квадракоптар. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" распавёў начальнік аддзела аператыўнага кантролю Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрый Александровіч.

Па яго словах, эколагі рэгулярна праводзяць рэйды па пляжах і заўважаюць, што парушэнняў штогод становіцца ўсё менш. Эколагі пастаянна правяраюць вываз смецця з кантэйнерных пляцовак, адсутнасць машын у 30-метровай зоне каля вады, спраўную працу шлагбаўмаў.

Александровіч тлумачыць, што ў Мінску ёсць шэраг вялікіх па плошчы тэрыторыяў, якія складана аб'ехаць на транспарце, але неабходна аглядаць — гэта, напрыклад, былы ваенны палігон у Калодзішчах і поймы гарадскіх рэк. Менавіта там і плануецца найперш выкарыстоўваць дрон. "Магчыма, у нас нават атрымаецца выяўляць падобным чынам парушальнікаў, якія ладзяць несанкцыянаваныя звалкі. Таму што такая праблема ў горадзе дагэтуль існуе", — тлумачыць чыноўнік.

Дарэчы, "баявое хрышчэнне" робат ужо атрымаў. З яго дапамогай эколагі абследавалі былы ваенны палігон у Калодзішчах, а таксама пляжы на вадасховішчах Дразды і Крыніца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі