За кіраўніцтва руху "За Свабоду" змагаюцца Лагвінец і Губарэвіч

За кіраўніцтва руху "За Свабоду" змагаюцца Лагвінец і Губарэвіч

У руху "За Свабоду" плануецца змена кіраўніцтва. Справаздачна-выбарная канферэнцыя пройдзе сёлета ў кастрычніку.

Як паведамляецца, за пасаду старшыні арганізацыі плануюць змагацца Алесь Лагвінец і Юрась Губарэвіч. Ад часу стварэння руху "За Свабоду" гэтай арганізацыяй кіруе Аляксандр Мілінкевіч, кандыдат у прэзідэнты 2006 года.

Лагвінец выступіў з адкрытым лістом у сацыяльных сетках, у якім папрасіў падтрымкі.

"Я добра адчуваю настроі людзей,  я раблю тое, у што веру,  я шчыры і сумленны чалавек і здольны актыўна і адкрыта весці грамадска-палітычную дзейнасць без штучнасці і камбінавання, я маю адпаведную адукацыю, прафесійныя дасягненні і ведаю еўрапейскія мовы,  я ганаруся тым, што сотні маіх студэнтаў удзячныя мне за атрыманыя ад мяне веды і навыкі, таму  я буду вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду старшыні руху "За Свабоду" і гатовы быць яго лідарам і кандыдатам нумар 1 ва ўсіх бліжэйшых выбарчых кампаніях. Мне будзе за гонар адстойваць каштоўнасці, на якіх пабудаваны наш Рух — Свабода, Нацыянальнае адраджэнне і Еўрапейскасьць", — гаворыцца ў звароце Лагвінца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі