За два месяцы ў дварах Мінска выявілі 175 нічыйных аўто

За два месяцы ў дварах Мінска выявілі 175 нічыйных аўто

З пачатку года камунальныя службы Мінска выявілі ў сталічных дварах 175 пакінутых аўтамабіляў, уласнікі якіх даўно на іх не ездзяць. Гаспадарам накіравалі 129 спавяшчэнняў. Пасля гэтага 38 аўтаўладальнікаў прывялі свае машыны ў належны стан, яшчэ 30 аўто ўтылізавалі, 11 — перавялі на стаянкі з аховай. Але на кантролі камунальнікаў застаюцца 96 пакінутых машын.

За мінулы год у Мінску выявілі 1 тысячу 75 адзінак аўтахламу. 570 машын прывялі ў належны стан, а 330 утылізавалі. Як паведамляе БЕЛТА, згодна з заканадаўствам аўтаўладальнікі пасля атрымання спавяшчэння павінны або прывесці свае машыны ў належны стан, або перамясціць на стаянку, або ўтылізаваць. Калі ж гаспадар ніяк не адгукнуўся на паведамленне камунальных службаў, то яны маюць права прымусова адбуксаваць яго жалезнага каня на ахаваную стаянку. Там аўтамабіль будзе стаяць яшчэ тры месяцы, пасля чаго яго прызнаюць нічыйным і знішчаюць. Праўда, плаціць за эвакуацыю і ахову аўто ўсё адно давядзецца яго гаспадару.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі