За цеплавую мадэрнізацыю жылля ў Беларусі плаціць прымусяць насельніцтва

За цеплавую мадэрнізацыю жылля ў Беларусі плаціць прымусяць насельніцтва

У Беларусі распрацаваны праект указа аб правядзенні цеплавой мадэрнізацыі жылля і нават ужо знаходзіцца на ўзгадненні. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са словаў галоўнага інжынера ГА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Ігара Ганчарыка.

Спецыяліст паведаміў, што пакуль пастанова №324 забараняе рабіць цеплавую рэабілітацыю пры капітальным рамонце. Новы дакумент прадугледжвае цеплавую мадэрнізацыю жылых дамоў з удзелам грошай жыхароў. "Пакуль гэты праект знаходзіцца на ўзгадненні, у ім вызначаны механізм фінансавання гэтых работ. Прадугледжаныя розныя крыніцы, у тым ліку крэдыты, ЕБРР вылучае фінансаванне ў памеры 20 млн еўра. Жыхары будуць абавязаныя ўдзельнічаць", — падкрэсліў Ганчарык.

Ён дадаў, што доля кампенсацыі з боку жыхароў будзе залежаць ад меркаванага эканамічнага эфекту. "Чым вышэй будзе паказчык эканоміі, тым менш сродкаў будзе затрачваць насельніцтва. Проста ад правядзення цеплавой рэабілітацыі вялікага эфекту не атрымаеш, але калі будуць замененыя вокны, на ацяпляльныя прыборы ўсталяваная сістэма аўтаматычнага рэгулявання, па іх будуць вырабляцца разлікі. Пры максімальным комплексе мяркуецца ўсталяваць пакрыццё 20% насельніцтвам і 80% бюджэтам", — прывёў разлікі галоўны інжынер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі