З замежнікаў у Мінску працуюць пераважна ўкраінцы, літоўцы і туркі

Прычым большасць з іх будаўнікі, паведамляюць "Мінск-Навіны". Колькасць мінчукоў, якія шукаюць заробак за мяжой, практычна роўная ліку замежных грамадзян, якія з гэтай жа мэтай прыязджаюць у беларускую сталіцу. Агулам сёлета за мяжу адправіліся больш за 2000 працоўных мігрантаў з Мінску. Амаль усе яны з'ехалі ці ў Расію, ці ў ЗША. Да нас жа ў пошуках грошай прыбылі крыху менш за 2000 замежнікаў.

Акрамя будаўнічай сферы замежжнікі ў Мінску працуюць у галінах харчавання, адукацыі ды індывідуальнага прадпрымальніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі