З-за грыпу перанесены рэспубліканскі з'езд фармацэўтаў

Рэспубліканскі з'езд фармацэўтаў, які мусіў адбыцца ў канцы лістапада, перанесены на вясну 2010 года. Такое рашэнне прыняло Міністэрства аховы здыроўя, якое спасылаецца на рэкамендацыі каардынацыйнай рады па прафілактыцы грыпу "з мэтай папярэджання далейшага ўцягвання ў эпідэмічны працэс насельніцтва".
"Интерфакс-Запад" адзначае, што з'езд фармацэўтаў мусіў прайсці ў Віцебску. Меркавалася, што ў ім возьмуць удзел больш за 300 дэлегатаў і гасцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі