З сярэдзiны наступнага тыдня гарачыня пойдзе на спад

У блiжэйшыя трое сутак захаваецца гарачае надвор’е.

Пра гэта паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава.

Пры гэтым месцамi, у асноўным па паўночна-заходняй палове краіны магчымыя навальнiчныя кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература паветра ў начны час складзе ад 12 да 20 градусаў цяпла, удзень будзе ад 27 да 34 градусаў вышэй за нуль.

У аўторак, 29 траўня, дажджы ахопяць значную частку тэрыторыi краiны. Аднак будзе па-ранейшаму горача — да 30 градусаў.

Толькi ў сераду тэмпература панізіцца да 18—24 градусаў цяпла. Пры гэтым у многiх раёнах пройдуць дажджы, месцамi моцныя.

Магчыма i шквалiстае ўзмацненне ветру.

Газета “Звязда”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі