З прадпрыемстваў у Пружанах “добраахвотна” збіраюць грошы — на суботнік

З прадпрыемстваў у Пружанах “добраахвотна” збіраюць грошы — на суботнік

Кіраўнікі прадпрыемстваў у Пружанах (Брэсцкая вобласць) атрымалі паперу з выканкама наконт раённага суботніка, які прайшоў на мінулых выхадных. Дакумент абавязвае іх адправіць сваіх работнікаў працаваць у выхадны дзень і пералічыць не менш за 7 рублёў за кожнага з іх на рахунак райвыканкама. Старшыня выканкама кажа, што ўдзел у суботніку не прымусовы, але ці сапраўды гэта так?

“У сувязі з правядзеннем раённага суботніка Вам неабходна да 19.10.2019 пералічыць сродкі, заробленыя на суботніку (у памеры не менш за 7 рублёў на аднаго работніка), на разліковы рахунак райвыканкама”, — гаворыцца ў загадзе, які публікуе блогер Антон Матолька. Далей — банкаўскія рэквізіты.

З прадпрыемстваў у Пружанах “добраахвотна” збіраюць грошы — на суботнік
Загад Пружанскага райвыканкама / Фота: twitter.com/Motolko

Старшыня Пружанскага райвыканкама Юрый Бісун, чый подпіс стаіць на дакуменце, кажа, што грошы за суботнік прадпрыемствы могуць пакінуць сабе.

“Пабораў ніякіх няма, — распавядае ён Еўрарадыё. — Суботнікі праводзяцца ў добраахвотным парадку. Не бачу ніякіх пабораў. Мэта суботніка  — навядзенне парадку на могілках. Заробленыя сродкі будуць пералічаныя ў добраахвотным парадку. Не захочуць людзі, няхай не пералічваюць”.

Што праўда, у загадзе няма ні слова пра тое, што ўдзел у суботніку па ўласным жаданні. Чаму так?

“Я не бачу, які дакумент у вас пад рукой. Ці мала што можа быць за маім подпісам. Не пералічыць чалавек, які не жадае, не захоча прыняць у гэтай справе ўдзел — ніякай трагедыі не будзе”, — запэўнівае Юрый Бісун.

Чаму заробленыя грошы трэба пералічваць на рахунак кобрынскага аддзялення Беларусбанка, у райвыканкаме растлумачылі проста: у Пружанах няма аддзялення гэтага банка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі