З пляцоўкі каля Мінгарвыканкама зрабілі вялікую пясочніцу — навошта?

З пляцоўкі каля Мінгарвыканкама зрабілі вялікую пясочніцу —  навошта?

Раніцай 19 кастрычніка пляцоўка ля Мінгарвыканкама на плошчы Незалежнасці ператварылася ў вялікую пясочніцу. Як піша minsknews.by, тратуарная плітка апынулася пад слоем зямлі.

Гэта дарожнікі рабілі рамонт, каб умацаваць плітку перад зімовымі халадамі. Звычайна такія працы ажыццяўляюцца на невялікіх участках, але цяпер вырашылі зрабіць справу адразу і дзеля гэтага абралі выходны, калі меней пешаходаў.

Рамонтныя працы павінны скончыцца за адзін дзень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі