З парому ля Грэцыі, які загарэўся, эвакуююць пасажыраў

Грэцыя арганізавала буйную выратавальную місію, каб эвакуяваць каля 460 чалавек, што знаходзяцца на пароме “Норман Атланцік”, перадае ВВС. Паром загарэўся на захад ад выспы Корфу.

Мясцовыя ўлады паведамляюць, што каля 150 чалавек ужо селі ў выратавальныя шлюпкі, аднак з-за штармавога ветру пераправіць на іншае судна ўдалося толькі некалькі дзясяткаў чалавек.

Паводле некаторых звестак, пажар на борце парому ўдалося ўзяць пад кантроль. Паведамленняў пра ахвяры няма.

Прадстаўнікі берагавой аховы Грэцыі паведамілі, што некалькі суднаў абкружылі паром “Норман Атланцік”, каб зменшыць уздзеянне моцных хваляў.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі