З наступнага года ў Беларусі пачне працаваць сетка 4G
![З наступнага года ў Беларусі пачне працаваць сетка 4G](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/4g.jpeg.webp?itok=XDqBkq_L)
Пасля новага году ў Беларусі з’явіцца сетка 4G. Пра гэта ў інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь 1” паведаміў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко.
Па яго словах, у Мінску на сёння праходзіць тэставання сотавай сувязі 4-га пакалення. Усе аператары сувязі ў Беларусі пабудавалі сетку 3G, дзе максімальная хуткасць перадачы дадзеных — крыху болей за 40 мегабіт за секунду. Сучасныя мабільныя прылады дазваляюць перадаваць дадзеныя ў сетках LTE з хуткасцю да 600 мегабіт за секунду.
Намеснік міністра адзначыў, што з 1 студзеня можна будзе скарыстацца паслугамі 4G-сувязі.