Вы тут

З "Народнай газеты" знік радок "Жыве Беларусь!"

"Народная газета", выпуск ад 4 снежня / фота facebook.com/oleg.keptuha 

"Народная газета" больш не выкарыстоўвае дэвіз "Жыве Беларусь!". Купалаўскі радок друкаваўся над назвай выдання больш за 30 гадоў. Цяпер яго замянілі на радок з дзяржаўнага гімна "Вечна жыві і квітней, Беларусь!".

Цяпер і раней

Газета была заснавана ў 1990 годзе як нацыянальнае грамадска-палітычнае выданне ў якасці друкаванага органа Вярхоўнага Савета Беларусі (так да 1996 года называлася Палата прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь). Першы нумар газеты пабачыў свет 2 кастрычніка 1990 года. У 1995 годзе з-за канфліктнай сітуацыі ў кіраўніцтве дзяржавы, якая закранула СМІ, Аляксандр Лукашэнка выдаў указ аб змене кіраўніцтва "Народнай газеты".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.