Вы тут

З беларускіх кабельных сетак знікае тэлеканал RTVI

Летась RTVI актыўна асвятляў беларускія пратэсты / rtvi.com

З беларускіх кабельных сетак знікае рускамоўны тэлеканал RTVI. Апошні дзень вяшчання ў Беларусі — 26 чэрвеня. Высветлілася, што Міністэрства інфармацыі не працягнула дазвол на распаўсюд эфіру тэлеканала на тэрыторыі нашай краіны. Мінінфарм паведаміў, што "падставай для адмовы стала неадпаведнасць рэчаiснасцi звестак, пазначаных у заяве, пададзенай аператарам электрасувязі”.

Летась RTVI актыўна асвятляў беларускія пратэсты. Спыненне яго вяшчання ў Беларусі — падзея, раўназначная выкіданню з эфірнай сеткі тэлеканала Euronews.

RTVI вяшчаў у Беларусі больш за дзесяць гадоў і "плануе вярнуцца ў эфір да канца 2021 года".

На відэа можна пабачыць, як RTVI распавядаў пра атаку на TUT.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.