З Беларусі эвакуявалі заснавальніка газеты "Шаг"

Анатоль Вайцяхоўскі / facebook.com/andrej.strizhak
Анатоль Вайцяхоўскі / facebook.com/andrej.strizhak

Фонд BYSOL дапамог эвакуявацца з Беларусі бізнесоўцу і заснавальніку газеты "Шаг" з Баранавічаў Анатолю Вайцяхоўскаму. Пра гэта паведаміў у сацсетках кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак.

У пачатку красавіка стала вядома, што Вайцяхоўскага затрымаў ГУБАЗіК. Нагодай сталі каментары ў сацсетках супраць расійскага ўварвання ва Украіну і гвалту сілавікоў. Акрамя таго, Вайцяхоўскага абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года. Анатолю 55 гадоў. У 1996-м ён быў адным з заснавальнікаў газеты "Шаг". Выданне было даволі папулярнае, яго тыраж дасягаў 11 тысяч асобнікаў. Цяпер у гэтай газеце друкуюць пераважна рэкламу. А Вайцяхоўскі ў апошнія гады займаўся прадпрымальніцтвам — медыцынскімі і іншымі таварамі для здароўя.

Выехаць з Беларусі змог і былы палітвязень Дзмітрый Абрамук. 22 красавіка ён выйшаў на волю, а сёння пакінуў краіну, паведамляюць праваабаронцы.

"Я з'ехаў з Беларусі ў мэтах бяспекі", — патлумачыў Дзмітрый. Першапачаткова яго судзілі па "справе карагодаў", прысудзілі 2 гады "хіміі". Пасля дадалі яшчэ 1 год зняволення за "абразу Лукашэнкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі