З 50 самых прадаваных лекаў у Беларусі айчынных — толькі 14

Паводле статыстыкі за 2014 год, з 50 лекаў, якія найбольш прадаюцца ў Беларусі, толькі 9 маюць беларускае паходжанне. Прычым беларускі прэпарат "Цытрамон" займае трэцяе месца. А вось у 2015 годзе, з 50 найбольш прадаваных лекаў, ужо 14 выраблены ў Беларусі.  Гэта прэпараты кампаній "Барысаўскі завод медпрэпаратаў", "Лекфарм", "Мінскінтэркапс" ды іншыя.  

Пра гэта падчас праграмы "Форум" на тэлеканале "Беларусь 1" распавёў правізар прыватнай кампаніі Станіслаў Балтруконіс. Ён распавёў, што выбарка была зробленая на падставе медычных справаздач па продажы лекаў у некалькіх аптэках па гарадах Беларусі.

"Нядаўна я зрабіў яшчэ адную выбарку – і заўважыў, што ў першыя месяцы 2015 года гэты топ-ліст змяніўся. Цяпер з 50 самых папулярных лекаў 14 маюць беларускае паходжанне. То бок, рост маленькі, але ён ёсць", — кажа Балтруконіс. Паводле яго назіранняў, менавіта ў 2015 годзе ў гэты спіс топ-50 літаральна ўварваліся лекі вытворчасці "Белмедпрэпаратаў".

"Прычым, некаторыя ўзляцелі адразу ледзь не на 14-е месца, хоць раней яны былі недзе на 70-м. Я прыгадаў адзін — панкрэатын. Напэўна, была нейкая праблема з імпартнымі ферментамі. Можа, з пастаўкамі мезіма... Таму панкрэатын стаў вельмі добра прадавацца", — кажа правізар.

Фота — placevisor.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі