З 28 жніўня Польшча аднаўляе выдачу віз беларусам

Шэнгенская віза / Еўрарадыё
Шэнгенская віза / Еўрарадыё

З 28 жніўня Польшча аднаўляе выдачу віз беларусам, заявіў кіраўнік офіса прэм'ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык

— Мы распрацоўваем праграмы дапамогі нашым усходнім суседзям, — сказаў Міхал Дворчык. — Учора прэм'ер прыняў пастанову аднавіць нармальную працу консульстваў і выдачу віз. Да гэтага яны выдаваліся толькі людзям, якія ехалі ў Польшчу са службовымі або гуманітарнымі мэтамі. Цяпер консульствы зноў змогуць выдаваць беларусам візы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі