З 24 снежня даражэе праезд у Мінску: метро — 5500, наземны транспарт — 5000
![З 24 снежня даражэе праезд у Мінску: метро — 5500, наземны транспарт — 5000](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/minsk-metro-uruche-04.jpg.webp?itok=wiDi5C2U)
З 24 снежня даражэе праезд у Мінску. Адна паездка ў метро будзе каштаваць 5500, аўтобусе, тралейбусе і трамвае — 5 тысяч. Аб павышэнні коштаў паведамляецца ў афіцыйным твітары “Мінскага метрапалітэна”: “Афіцыйна: з 24 снежня кошт адной паездкі ў метрапалітэне будзе складаць 5500 рублёў (Рашэнне МГВК № 3535 ад 2015/12/17)”.
На “гарачай лініі” “Мінсктранса” Еўрарадыё пацвердзілі, што наземны транспарт таксама падаражэе.
На картку паездкі на метро і наземны транспарт будуць залічаць асобна. Калі раней можна было купіць 30 паездак і выкарыстоўваць іх і ў метро, і ў аўтобусе, то цяпер трэба будзе выбіраць колькі паездак на які від транспарту купляць.
Паездкі набытыя да падаражання будуць дзейнічаць на ўсе віды транспарту пакуль не скончацца. Як падаражэюць праязныя пакуль невядома.
![З 24 снежня даражэе праезд у Мінску: метро — 5500, наземны транспарт — 5000](/sites/default/files/paragraphs/image/cw1wpmnwoaanpyw.jpg)
Аб павышэнні коштаў на праезд у грамадскім транспарце Мінска стала вядома некалькі тыдняў таму. Паведамлялася, што метро будзе каштаваць 5500, а наземны транспарт — 5000 рублёў. Дагэтуль праезд усімі відамі грамадскага транспарту (акрамя маршрутных таксі і экспрэс-маршрутаў) быў роўны і складаў 4500 рублёў (5 тысяч у кіроўцаў).
Официально: с 24 декабря стоимость одной поездки в метрополитене будет составлять 5.500 рублей (Решение МГИК № 3535 от 17.12.2015)
— Minskmetro (@minmetro) 22 декабря 2015
![З 24 снежня даражэе праезд у Мінску: метро — 5500, наземны транспарт — 5000](/sites/default/files/styles/round_photo/public/paragraphs/round_photo/kvitki-1712.jpg.webp?itok=G5kbfO5H)
Мінчукам прыйдзецца лічыць, колькі разоў ехаць у метро, а колькі — аўтобусам
Начальнік працэсінгавага цэнтра "Мінстранса" Міхаіл Сладзінскі кажа, што ў новых умовах мінчукам фактычна давядзецца купляць два праязныя — на наземны транспарт і ў метро. Пры гэтым усе паездкі будуць "запісаныя" на адну картку.