Мінчукам давядзецца лічыць, колькі разоў ехаць на метро, а колькі — на аўтобусе

Мінчукам давядзецца лічыць, колькі разоў ехаць на метро, а колькі — на аўтобусе

Спецыялісты "Мінсктранса" распавялі парталу tut.by, як будуць дзейнічаць праязныя ў сталіцы пасля меркаванага ўздымання коштаў на праезд. Як паведамлялася раней, праезд у наземным транспарце плануецца павысіць да 5000 рублёў, а ў метро — да 5500 рублёў.

Цяпер у Мінску можна залічыць на бескантактавую смарт-карту (БСК) пэўную колькасць паездак — ад 5 да 60. Карыстальнік такой карты можа выкарыстаць паездкі на любым грамадскім транспарце.

Начальнік працэсінгавага цэнтра "Мінстранса" Міхаіл Сладзінскі кажа, што ў новых умовах мінчукам фактычна давядзецца купляць два праязныя — на наземны транспарт і ў метро. Пры гэтым усе паездкі будуць "запісаныя" на адну картку. "Пасажыру трэба будзе вызначыцца, колькі паездак ён хоча залічыць на БСК на наземны транспарт, а колькі — на метро", — патлумачыў Сладзінскі.

Спецыяліст кажа, што валідатар у транспарце або турнікет у метро пакажа, колькі паездак засталося на праязным. Праверыць астатнія паездкі можна будзе ў касах "Мінсктранса" і метрапалітэна. "На карткі цяпер можна запісваць да шасці розных тарыфаў. Гэта могуць быць як разавыя паездкі, так і месячныя праязныя. Дапусцім, калі пасажыр купіў 20 разавых паездак і месячны праязны на тралейбус, то на картцы будзе запісана адначасова два тарыфы", — дадаў спецыяліст.

У "Мінсктрансе" пакуль не называюць, калі канкрэтна вырастуць кошты на праезд у грамадскім транспарце.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі