З 14 красавіка ў Беларусі даражэе праезд у міжгародніх аўтобусах

Кошт правозу багажу застанецца на ранейшым узроўні, інфармуе БЕЛТА. Нагадаем, з 1 красавіка праезд у прыгарадным аўтатранспарце ў Мінску падаражэў прыкладна на 18%.



На сайце прадпрыемства "Мінсктранс" паведамляецца аб змяненні тарыфаў на рэгулярныя міжгароднія аўтамабільныя перавозкі пасажыраў. У прыватнасці, з 14 красавіка тарыф за адзін кіламетр праезду на звычайных маршрутах складзе 538 рублёў, на хуткасных маршрутах — 698, на дадатковых рэйсах — 724, на экспрэсных маршрутах — 806 рублёў. Гэтыя расцэнкі тычацца аўтобусаў агульнага тыпу.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі