З 1 траўня ў Беларусі павысяць працоўныя пенсіі

З 1 траўня ў Беларусі павысяць працоўныя пенсіі

З 1 траўня ў Беларусі павысяць працоўныя пенсіі. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы, інфармуе сайт sb.by. Пераразлік зроблены ў сувязі з павышэннем сярэдняй зарплаты работнікаў па краіне. Павышэнне працоўных пенсій складзе 6,5%. Сродкі возьмуць з дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Днямі міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч прагназавала павышэнне пенсій на 25 рублёў. "Гэта крыху больш за шэсць адсоткаў", — казала яна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі