З 1 снежня ў Беларусі павышаюцца працоўныя пенсіі

З 1 снежня ў Беларусі павышаюцца працоўныя пенсіі

З 1 снежня ў Беларусі ў сярэднім на 5% павышаюцца працоўныя пенсіі. Адпаведны ўказ яшчэ ў кастрычніку падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Фінансаванне выдаткаў на рэалізацыю дакумента здзяйсняецца за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонда сацыяльнай абароны.

Тэлеканал АНТ адзначае, што ў сярэднім па краіне павышэнне складзе каля 14 рублёў. У Мінпрацы падкрэсліваюць, што гэта сярэдні паказчык. Сума, якая дадаецца да пенсіі, для кожнага чалавека вылічваецца індывідуальна. БЕЛТА паведамляе, што сярэдняя працоўная пенсія складзе крыху больш за 298 рублёў.

Папярэдні раз пенсіі ў Беларусі павышаліся 1 верасня 2015 года, таксама на 5%.

У 2017-м плануецца перагледзець памер пенсій двойчы. Гэтыя выдаткі ўжо закладзены ў бюджэт фонда сацыяльнай абароны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі