З 1 красавіка ў Беларусі павялічваецца экспартная пошліна на нафту

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту ў Беларусі з сённяшняга дня павялічваецца з 333,8 да 340,1 долара за тону.
Памер пошліны адкарэктаваны ў сувязі з аналагічным павышэннем у Расіі. Да ўзроўню расійскіх павялічаныя з 1 красавіка і экспартныя пошліны на нафтапрадукты.

Так, пошліна на светлыя нафтапрадукты складзе 241,4 долара за тону супраць ранейшых 237,2. На цёмныя нафтапрадукты —130,1 долара за тону. З сённяшняга дня павышаецца і мытная спецпошліна на імпартуемую ў Беларусь расійскую нафту са 111,8 да 113,9 долара за тону.

БЕЛТА